Наталля Крашэўская навучае гомельскіх адмыслоўцаў таямніцам маркетынгу



У Гомелі з аншлагам праходзіць сустрэча з адным з самых вядомых PR-адмыслоўцаў у Беларусі Наталляй Крашэўскай. На бясплатны семінар, дзе ўздымаюцца праблемы маркетынгу, спрабавалі зарэгістравацца нават дзяржаўныя арганізацыі са сферы ЖКГ. Адзін з арганізатараў сустрэчы, кіраўнік установы „Гомельскі дэмакратычны форум” Пятро Кузняцоў, перакананы, што ажыятаж выкліканы крызіснымі праявамі ў гаспадарцы.

– Мы назіраем вялікі эканамічный крызіс, які адбіваецца, натуральна, на дзяржаўных установах і на камерцыйных арганізацыях. І ўсе зараз вельмі зацікаўленыя ў тым, каб палепшыць свой маркетынг продажу тавараў і паслугаў. Ну а тут яшчэ вельмі класны спецыяліст з Менску, які сапраўды адзін з найлепшых. Тут з некалькі дзясяткаў кампаніяў, уключаючы нават дзяржаўныя, такіх як, напрыклад, “Гомельаблрэклама”, яны відаць таксама зацікаўленыя ў паляпшэнні свайго іміджу.

Наталля Крашэўская працуе ў сферы PR і маркетынга больш за 15 год. У свой час яна праходзіла стажыроўку ў ЗША ў галіне онлайн-камунікацый.

Беларускае Радыё Рацыя