Нацбанк рэкамендаваў абмежаваць ваганне рубля



Камерцыйным банкам Беларусі рэкамендуецца прытрымлівацца афіцыйнага курсу рубля на наяўным рынку. Сутнасць рэкамендацыі зводзіцца да таго, што курс у абменных пунктах можа адхіляцца ад афіцыйнага не больш чым на 2%.

Паводле інфармацыі БелаПАН, вусная рэкамендацыя Нацбанка абмежаваць ваганні абменнага курса на наяўным рынку паступіла ў банкі 14 студзеня. У той дзень курс даляра ў банках пераадолеў псіхалагічны максімум ў 20 тысяч рублёў, а адхіленне ад афіцыйнага курсу на наяўным рынку дасягнула 3-4%. Пасля паступлення рэкамендацый рэгулявання банкі знізілі курс продажу даляра да 19.900 рублёў.

У апошнія дні ўсе банкі прытрымліваліся рэкамендацыі Нацбанка — на наяўным рынку курс продажу замежных валютаў знаходзіўся ў межах 2% ад афіцыйнага.

БелаПАН