Нацбанк рэкамендуе банкам не хаваць інфармацыю пра крэдыты



Нацыянальны банк накіраваў у камерцыйныя банкі „актуалізаваныя рэкамендацыі”, закліканыя забяспечыць аднолькавую трактоўку патрабаванняў у частцы абароны правоў спажыўцоў банкаўскіх рознічных прадуктаў і паслуг, паведаміла прэс-служба регулятара.

У прыватнасці, Нацбанк рэкамендуе камерцыйным банкам забяспечыць для кліентаў раскрыццё поўнай і дакладнай інфармацыі аб умовах крэдытавання, прыцягнення сродкаў у дэпазіты і спадарожных паслугах. Таксама рэгулятар нагадвае банкам аб неабходнасці выключэння практыкі навязвання дадатковых паслуг пры крэдытаванні і наяўнасці пісьмовага пацвярджэння крэдытаатрымальніка аб азнаямленні з умовамі крэдытавання.

Сярод іншага банкам прапанавана рэгламентаваць у дагаворах банкаўскага ўкладу парадак налічэння працэнтаў па ўкладзе пры размяшчэнні банкаўскага ўкладу ў дні, якія прыпадаюць на дзяржаўныя святы, святочныя, выхадныя дні, а таксама выразна вызначаць у дагаворах дні, якія ўсталёўваюцца банкам у якасці выходных, або паказваць, дзе гэтую інфармацыю можна атрымаць. Пры афармленні дагавораў прапануецца выкарыстоўваць шрыфт Times New Roman памерам не менш за 12 пунктаў.

„У даступнай для ўспрымання форме інфармаваць спажыўцоў банкаўскіх паслуг аб парадку разліку плацяжоў па крэдытных дагаворах, памерах (сумах) плацяжоў па паслугах, што аказваюцца ў сувязі з крэдытаваннем (разліковае і (або) касавае абслугоўванне, аперацыі па бягучым (разлiковым) банкаўскiм рахунку і інш .)”, — гаворыцца ў рэкамендацыях.

Банкі таксама павінны не пазней за 15 рабочых дзён з моманту ўзнікнення пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытных і іншых дагаворах інфармаваць фізічных асоб аб яе ўзнікненні, аб адказнасці і магчымых рызыках, звязаных з невыкананнем імі абавязацельстваў па адпаведных дагаворах, а ў выпадку прыняцця фізічнай асобай рашэння аб страхаванні, звязаным з крэдытаваннем, даваць яму права выбару страхавых прадуктаў як мінімум трох страхавых арганізацый.

Нацбанк прапаноўвае банкам уключаць у крэдытныя дагаворы „ўсе істотныя ўмовы, вызначаныя заканадаўствам, а таксама іншыя ўмовы, якія ўплываюць на памер працэнтаў за карыстанне крэдытам”. Пры фарміраванні працэнтнай стаўкі па крэдыце ўлічваць усе свае выдаткі, звязаныя з прадастаўленнем і вяртаннем крэдыту, вядомыя на момант заключэння крэдытнага дагавора.

Пры гэтым у Нацбанку мяркуюць, што працэнтная стаўка па крэдыце можа фармавацца без уліку наступных плацяжоў: плацяжоў крэдытаатрымальніка на карысць трэціх асоб (напрыклад, страхавых узносаў па дамове страхавання, якiя пералiчваюцца страхавой арганізацыі); платы за афармленне дакументаў, звязаных з заключэннем дагавора паручыцельства, калі яна не перавышае прадугледжаны заканадаўствам памер дзяржаўнай пошліны за натарыяльныя дзеянні па пасведчанні такіх здзелак; плацяжоў, выкліканых невыкананнем або неналежным выкананнем крэдытаатрымальнікам умоў крэдытнага дагавора; плацяжоў за аперацыі, звязаныя з абслугоўваннем крэдыту і іншых.

Нацбанк таксама звяртае ўвагу на тое, што банк абавязаны да заключэння крэдытнага дагавора і дадатковага пагаднення да яго, звязанага са змяненнем сумы грашовых абавязацельстваў крэдытаатрымальніка і (або) тэрміну іх выплаты, азнаёміць крэдытаатрымальніка з умовамі крэдытавання з прадстаўленнем пісьмовага датаванага пацверджання заяўніка (крэдытаатрымальніка) аб азнаямленні з гэтай інфармацыяй.

Каб пазбегнуць давядзення да патэнцыйных кліентаў банка некарэктнай інфармацыі рэгулятар рэкамендуем прыводзіць назву банкаўскіх прадуктаў у адпаведнасць з умовамі дагавораў, што заключаюцца.

belapan.by