Новая ”двухпакаёўка” ў Гародні за 40 тысяч даляраў



Жыллёвае пытанне ў Гародні. Новую ”двухпакаёўку” можна набыць за 40 тысячаў даляраў. Апошнім часам на другасным рынку нерухомасці назіраецца зніжэнне коштаў на кватэры. Уплывае на гэта не толькі зніжэнне рэальных фінансавых магчымасцяў гарадзенцаў, але і тое, што на рынку нерухомасці зараз магчыма набыць за такія ж грошы, а то і таней новую кватэру.

Кажа Андрэй Борка, намеснік дырэктара агентцва нерухомасці:

 – Асноўны забудоўшчык у Гародні, “Гроднажылбуд”, на сённяшні дзень прапаноўвае двухпакаёвыя кватэры рэальна па 12 мільёнаў 750 тысяч за кв. метр, калі ў даляравым эквіваленце – то 750 даляраў за кв. метр. Гэта новая двухпакаёвая кватэра, новай планіроўкі, як мы іх называем. У горадзе яна каштуе каля 40 тысяч даляраў. Гэта Дзевятоўка, раён Аўтавакзала, дзе ў продажы ёсць гэтыя кватэры.

Пры тым у Гародні зніжаецца колькасць ўмоваў па продажы альбо набыцці кватэраў.

Беларускае Радыё Рацыя