Новыя патрабаванні да беларускіх прадпрымальнікаў



Міністэрства гандлю звярнулася да беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў з патрабаваннем тэрміновай ўстаноўкі плацёжных тэрміналаў.

На афіцыйным сайце ведамства паведамляецца, што ва ўсіх гандлёвых аб’ектах, якія належаць ІП і размешчаны ў абласных гарадах, а таксама сталіцы, з 1 студзеня павінны быць устаноўлены плацёжныя тэрміналы.

У ходзе форуму прадпрымальнікаў, які прайшоў у траўні бягучага года, ІП прынялі рэзалюцыю, у якой звярнуліся да Мінгандлю з просьбай аб пераносе тэрмінаў ўкаранення на ўсіх кропках гандлю тэрміналаў. Згодна з сумеснай пастановай Нацбанка і Мінгандлю, тэрміналы павінны былі ўсталёўвацца паэтапна па ўсёй краіне. Тэрмінал каштуе больш за 9 млн рублёў, плюс грошы на яго абслугоўванне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belta.by