Нядобрыя перспектывы ўладальнікаў беларускіх аграсядзібаў



Уладальнікі аграсядзібаў на Гарадзеншчыне не выключаюць прыпыненне сваёй дзейнасці ў сувязі з будучымі зменамі ў сістэме падаткаабкладання. Плануецца, што падаткі падвысяцца ў 12 разоў: калі цяпер гэта 180 тысяч – то мае стаць 2 мільёна 160 тысяч рублёў штогод.

Дадатковыя паступленні ў бюджэт складуць каля трох мільярдаў рублёў. Акрамя гэтага, улады плануюць забараніць на аграсядзібах правядзенне карпаратыўных мерапрыемстваў.

На думку гаспадара аграсядзібы “Трычаўскі маёнтак” Пятра Сіняпкіна, плаціць падатак, які складае 180 тысяч рублёў штомесяц не так і цяжка, але для зменаў заканадаўства абраны ня самы лепшы час:

Мы будзем думаць: калі будуць людзі, то чаму бы не заплаціць гэтыя падаткі? Але, як у гэты год мёртвы сезон, і плаціць штомесяц падаткі – сэнсу гэтым няма ніякага. Цяжка нам і фізічна і матэрыяльна. Але калі мы гэтага не зробім, то не робіць ніхто, – мы так сябе настроілі. 

Штогод на Гарадзеншчыне паслугамі аграсядзібаў карыстаецца больш чым 60 тысяч чалавек. Сельскі турызм прываблівае ў асноўным жыхароў Беларусі і Расеі. Дзейнасць аграсядзібаў рэгулюецца дэкрэтам прэзідэнта краіны, які ў свой час абяцаў да 2021 году не ўносіць змены ў заканадаўства.

Беларускае Радыё Рацыя