Па беларускім экспарце ў ЕЗ ударыла падзенне нафты



Абвал у гандлі з краінамі Еўразвяза перш за ўсё, звязаны з падзеннем коштаў на нафту і нафтапрадукты.

нафта

Пра гэта заявіў эканаміст Леанід Злотнікаў:

„Кошты на галоўны тавар, які ідзе ў Еўразвяз – нафтапрадукты – за гэты час знізіліся прыкладна на 60%. Іх продаж у Еўропу даваў Беларусі да 30% ад агульнага таваразвароту ў мінулым годзе. Прыкладна палова ўсіх беларускіх нафтапрадуктаў ідзе ў Еўропу. А гэта каля 60% усяго беларускага экспарту ў Еўразвяз. І тады зразумела, што страты адбыліся амаль цалкам за кошт нафтапрадуктаў. І гэтыя страты немагчыма кампенсаваць продажам калійных угнаенняў. Але ў Еўропу мы іх прадаем няшмат. Асноўная маса ідзе ў Кітай, Індыю, Бразілію”, – адзначыў Злотнікаў.