Падатковая інспекцыя татальна правярае наяўнасць плацёжных тэрміналаў



Падатковая інспекцыя Гарадзенскай вобласці праводзіць шырокамаштабныя кантрольныя мерапрыемствы ў дачыненні да асобаў, якія ажыццяўляюць гандлёвую дзейнасць і дзейнасць па аказанню паслугаў. Праверкі тычацца захавання парадку прыёму наяўных грошай пры рэалізацыі тавараў з выкарыстаннем плацёжных тэрміналаў. Такія захады выкліканыя тым, што з 1 ліпеня ўсе юрыдычныя і фізычныя асобы, згодна нормам пастановы Савета міністраў, павінны ў абавязковым парадку ўсталяваць плацёжныя тэрміналы. На думку прадпрымальнікаў, захады супрацоўнікаў падатковай інспекцыі носяць карны характар:

– Хацелася, каб нам хаця б не заміналі – каб было менш праверак, менш камісій, каб было менш рознай справаздачнай дакументацыі. Вось гэтыя амаль штодзёныя праверкі… Плачу адзіны падатак, а калі ходзяць і пішуць, то замінаюць нам працаваць.

Адказнасць за адсутнасць плацёжных тэрміналаў прадугледжвае штраф у памеры да 18 мільёнаў рублёў для індывідуальных прадпрымальнікаў і 36 мільёнаў – для юрыдычных асобаў.

Беларускае Радыё Рацыя