Падатковая выявіла 950 менчукоў, які жывуць не па сродках



У Менску ў студзені—верасні ўстаноўлена 950 чалавек, якія жывуць не па сродках. Пра гэта паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Менску Андрэй Сабалеўскі сёння падчас аператыўнай нарады ў Менгарвыканкаме.

У прыватнасці, у студзені—верасні супрацоўнікі сталічных інспекцыяў правялі 1,8 тыс. праверак выканання заканадаўства фізічнымі асобамі. У выніку, ў бюджэт паступіла 11,9 млрд рублёў, устаноўлена больш за 950 грамадзянаў, выдаткі якіх не адпавядаюць прыбыткам.

Так, напрыклад, інспекцыя па Ленінскім раёне Менска прааналізавала інфармацыю ў дачыненні да непрацуючага грамадзяніна. Паводле наяўных звестак, даходаў ён не меў, пры гэтым здзейсніў куплю аўтамабіля (200 млн. рублёў) і кватэры (639 млн. рублёў). Інспекцыя запатрабавала ў яго дэкларацыю аб даходах і маёмасці, і, па выніках праверкі, устаноўлена перавышэнне расходаў над даходамі ў памеры 858,9 мільёнаў рублёў. З сумы перавышэння выдаткаў над даходамі прад’яўлены падаходны падатак у памеры 103 мільёны рублёў.

Гэтая сума паступіла ў бюджэт у поўным аб’ёме, інфармаваў кіраўнік інспекцыі. БелТА