Падатковая зможа патрабаваць дэкларацыю хоць за 10 гадоў



Дэпутаты атрымалі на разгляд праект закона „Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці”. Самыя галоўныя змены – дэкларацыю аб даходах падатковая зможа патрабаваць за любы час. Другое змяненне – у беларусаў будзе месяц на тое, каб растлумачыць, адкуль даходы. Абмяркоўваць закон будуць вясной. І цалкам магчыма, што новыя змены будуць прынятыя ўжо ў гэтым годзе, – распавёў Onliner.by  дэпутат пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Валерый Барадзеня.

– Увядзенне жорсткага тэрміну – вымушаная мера, так як многія беларусы зацягвалі з тлумачэннямі. Фактычна ўсе гэтыя меры – працяг закона барацьбы з дармаедствам, – заключае дэпутат. – Калі грамадзяне не збіраюцца ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржвыдаткаў, хаваючы даходы, то іх трэба караць. Такая сітуацыя і ў Амерыцы, і ў Еўропе. Наогул, гэтая схема працуе ўсюды ў свеце. І ў нас падаходны падатак з сумы перавышэння выдаткаў над даходамі, які складае 16%, – гэта не надта вялікі падатак, калі параўноўваць з еўрапейскімі. А калі заплаціць своечасова, задэклараваўшы даходы, то падатак і зусім будзе 13%.

Фота onliner.by