Падпісана дамова аб супрацы паміж Гародняй і Друскенікамі



У межах інвестыцыйнага форума “Гарадзеншчына на скрыжаванні межаў” адбылося падпісанне дамовы аб супрацы паміж Гародняй і літоўскім горадам Друскенікі, які з’яўляецца пабрацімам горада над Нёманам. Двухгадовае пагадненне прадугледжвае ажыццяўленне інтэнсіўнай супрацы ў інвестыцыйным і гандлёва-эканамічным накірунках паміж гарадамі-суседзямі, якія па словах мэра Друскенікаў Рычардаса Малінаўскаса, нягледзячы на межы, маюць станоўчы вопыт супрацы – асабліва ў рэалізацыі транспамежных праектаў:

– І надалей мы будзем супрацоўнічаць і выкарыстоўваць усе магчымасці фінансавання розных праектаў. Калі ты робіць праект і атрымліваеш 50-80% ад кошта гэтага праекта з якога-небудзь фонда, калі не трэба вяртаць вялікую частку грошай, то гэта, канешне, вялікая карысць для кожнага чалавекай той ці іншай мясцовасці.

Суседняя Літва з’яўляецца адным з галоўных эканамічных партнёраў Гарадзеншчыны. Сярод усіх існуючых прадпрыемстваў з заходнім капіталам на долю Літвы прыходзіцца 30%. Асабліва актыўна літоўскі бізнэс працуе на тэрыторыі прыпамежных раёнаў – Гарадзенскага і Лідскага.

Беларускае Радыё Рацыя