Пакупніцкая здольнасць беларусаў упала



У Беларусі захавалася традыцыя правядзення восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў. Калі калгасы, фермеры і прыватнікі з усёй вобласці прапаноўваюць шырокі асартымент садавіны і гародніны, дзе людзі могуць яе набыць па добрай цане.

Такі кірмаш адбыўся і ў Бярозе. Па абодвух баках галоўнай вуліцы горада расцягнуліся гандлёвыя палаткі, сталы з таварамі, а бульбу, капусту ды буракі прадавалі з машын.

Праўда, попыт у параўнанні з мінулымі гадамі, значна зменшыўся, скардзіцца пчаляр са Слонімшчыны Уладзімір Рэкун:

– Канешне пакупніцкая здольнасць насельніцтва ўпала, усім цяжка, але ўсё гэта пройдзе і ўсё роўна прыйдзем да светлай будучыні, не павінна яно быць у застоі. Заробкі ўпалі.

Сталы для пасядзелак, якія выстаўляюць прадпрыемствы дзяржаўнага гандлю, сёлета амаль пуставалі. Няма за што, адказвалі наведвальнікі кірмашу на пытанне, чаму.

Беларускае Радыё Рацыя