Партыя БНФ – супраць росту коштаў на камуналку



Дзеля спынення росту коштаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва і дзеля  падвышэння іх якасці, Партыя БНФ патрабуе тэрмінова пачаць рэфармаванне Жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны. Камунальныя структуры павінны працаваць дзеля дабрабыту грамадзян, а не дзеля забеспячэння прыватных інтарэсаў чынавенства, – адзначае намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

– Спробы рэфармавання ЖКГ распачаліся яшчэ ў 2003 годзе. Тады была прынятая Канцэпцыя рэфармавання  развіцця ЖКГ, якая мусіла быць здзейснена да канца 2015 года. Былі распрацаваны і прынятыя да выканання праграма рэфармавання ЖКГ, праграма “Чыстая вада”, планавалася, што абавязкова да канца 2015 года ў Беларусі будуць працаваць розныя формы ўласнасці прадпрыемстваў ЖКГ,  будзе ліквідаваная манаполія дзяржавы, насельніцтва будзе мець права выбара пастаўшчыка жыллёва-камунальных паслугаў.

«Аднак, праграма рэфармавання ЖКГ не прынесла аніякіх станоўчых вынікаў. А за грошы, вылучаныя  на яе рэалізацыю, ніхто не адказаў», – адзначае Рыгор Кастусёў. Партыя БНФ, між іншым, патрабуе празрыстасці ў час фарміравання сабекошту камунальных паслугаў і магчымасці грамадскага кантролю за гэтай сферай.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота eurobelarus.info