Пашыраецца практыка несвоечасовай выплаты заробкаў



Ад працоўных калектыўваў беларускіх прадпрыемстваў пачалі паступаць скаргі ў Савет Рэспублікі за несвоечасовую выплату заработнай платы. Пра гэта паведаміў Міхаіл Мясніковіч на першым паседжанні 9-й сесіі беларускага парламанту.

Сяргей Антусевіч, намеснік старшыні кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, адзначае, што практыка затрымкі заработнай платы пашыраецца на прадпрыемствах розных формаў уласнасці.

– Гэта прадпрыемствы, якія заўсёды былі ў незайздросным стане. Да іх дадаліся малыя і сярэднія прадпрыемствы, за якімі раней незаўважана было тое, што яны не выплочваюць своечасова заробак.  Калі наймальнік плаціць 2/3 заробку, то сапраўды ёсць эканамічныя падставы, каб гэта рабіць, то ў прынцыпе закон гэта дазваляе. І тут вельмі мала ёсць што сказаць і прафсаюзам, і праваабаронцам.

Практыка адміністрацыі прадпрыемстваў, калі заробак працаўнікоў быў ўвязаны з рэалізацыяй тавару была адмененая яшчэ на пачатак гэтага году.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nnm.me