Паўтысячы даляраў на сям’ю за беспрацоўе



У Пінску падатковая спрабуе спагнаць з сям’і звыш за тысячу рублёў за “дармаедства”. Справа ў тым, што тры з чатырох чальцоў сям’і не маюць працы. Дзмітрый патлумачыў, што ён, бацька і сястра не лайдакі. Сам згубіў працу на “Пінскдрэве” з-за невыносных умоў. Заробак невялікі, а патрабавалі працаваць больш і больш:

– Работалі і ў суботу, і ў нядзелю. Працуй і працуй – амаль 24 гадзіны. Калі Лукашэнка не можа зрабіць эканоміку, то чаму людзі за гэта павінны плаціць. Трэба аб’яднацца людзям.

Атрымоўваецца, што адразу тры чальца сям’і могуць трапіць пад санкцыі за нявыплату падатку, а плаціць яго няма за што. Калі сям’я не разбярэцца, то бацька, сын і дачка могуць трапіць пад Новы год на 15 “сутак”.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя