Павялічылася колькасць стратных арганізацыяў



Фінансавая дзейнасць арганізацыяў 6 раёнаў Гарадзенскай вобласці з’яўляецца стратнай. На працягу года ў Лідскім, Наваградскім, Мастоўскім, Слонімскім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах чыстыя страты прадпрыемстваў і арганізацыяў перавысілі 35 мільёнаў даляраў.

У астатніх раёнах Гарадзенскай вобласці арганізацыі здолелі атрымаць мінімальны прыбытак.

На думку кіраўніка навукова даследчага цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука, прычына негатыўнай тэндэнцыі ляжыць на паверхні:

Мы рэальна ўжо 2 нагамі стаім у рэцэсіі.  Унутраныя рэсурсы у нас хутка вычэрпваюцца. Таму найбольш страўнае, што зноў чарговы эксперымент будзе коштам хатніх гаспадарак, коштам малога і сярэдняга бізнесу, які заплаціць сваімі рэсурсамі за прамаруджванне.

На Гарадзеншчыне чыстыя страты на працягу года атрымала 176 арганізацыяў. Іх колькасць, у параўнанні з мінулым годам, павялічылася амаль у два разы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня