Польская эканоміка цікавіцца беларускімі рэгіёнамі



Паводле Часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Міхала Хабраса, зараз беларуска-польскія эканамічныя адносіны выглядаюць не лепшым чынам з-за крызісу. Але польскія ўлады бачаць вялікі патэнцыял у рэгіянальнай супрацы. У 2015 годзе польская эканамічная місія працавала ў Гомелі і Магілёве, у 2016-м плануецца наведаць Віцебск і Віцебскую вобласць.

– Хацелі б у 2016 годзе працягнуць супрацоўніцтва ў гэтай галіне. Плануем правесці падобную эканамічную місію ў Віцебску і Віцебскай вобласці. Ведаем, што ёсць імкненне з боку мясцовых уладаў актывізаваць супрацоўніцтва. Самай перспектыўнай галіной нашай супрацы там з’яўляецца малочны сектар.

Першыя перамовы ў Польшчы і Віцебску ўжо прайшлі – і яны дазваляюць спадзявацца на паспяховую супрацу ў будучыні, дадаў Міхал Хабрас.

Беларускае Радыё Рацыя