Прадпрыемства “Цеплапрыбор” у Бярозе будзе або зліквідавана, або прызнана банкрутам



Праз месяц адно з вядучых прадпрыемстваў Беларусі па вырабу вентылятараў, ацяпляльных катлоў, электрарадыятараў адкрытае акцыянернае таварыства “Цеплапрыбор” у Бярозе будзе або зліквідавана, або прызнана банкрутам.

Прадпрыемства перайшло на трохдзённы рэжым працы яшчэ ў траўні. Людзям вымушаны даплачваць да мінімальнага заробку.

Праз месяц каля 150 работнікаў могуць аказацца наогул на вуліцы, кажа адзін са старэйшых работнікаў завода Уладзімір Іванавіч:

– Выконваем некаторыя дробныя заказы, катловыя вентылятары – у асноўным. У нас кошты такія высокія… Усё залежыць ад кіраўніцтва. Калі ўсе выдаткі агульназавадскія накладываць на кошт прадукцыі, то яна будзе неканкурэнтна здольная. А пра ліквідацыю ў нас такі я законы, можна хоць пару месяцаў, хоць пару дзён, а пасля за сімвалічную плату гэта ўсё аддаецца камусьці.

 Паводле работніка, прадпрыемства “Цеплапрыбор” ліхарадзіць даўно. Патрэбны былі кардынальныя змены. Пошукі новых рынкаў, магчыма, пераарыентацыя, пошукі інвестараў. Але толькі не гэтымі кадрамі, у якіх чыста савецкая методыка праўлення і планавання, якая сябе даўно зжыла.

Беларускае Радыё Рацыя