Праграма Еўразвязу “Беларусь-Украіна”



Еўрапейскі звяз надае 3, 3 міліёна еўра на праграму “Беларусь-Украіна”. Праграма разлічана на супольныя транспамежныя праекты дзвюх краін.

Праграма Еўразвязу “Беларусь-Украіна” тычыцца толькі памежных рэгіёнаў: Чарнігаўскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Ровенскай і Валынска абласцей Украіны, а таксама Гомельскай і Берасцейскай абласцей Беларусі. Грошы на транспамежныя праекты надаюцца толькі на ўмовах адкрытага конкурсу. Еўразвяз мае жаданне інвеставаць ў беларуска-украінскія камерцыйныя праграмы, якія тычацца найперш малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама ў турыстычныя і экалагічныя праекты. Мэта праграмы “Беларусь – Украіна” – паляпшэння якасці жыцця ва ўкраінска-беларускім сумежжы, а таксама наладжванне эканамічных і культурных сувязяў.

Браць удзел у гэтай праграме могуць і органы ўлады, і неўрадавыя арганізацыі. Бюджэт аднаго праекта складае ад 60 000 да 250 000 еўра.

Трансгранічная праграма фінансуецца з бюджэта Еўразвязу. Плануецца, што яна будзе дзейнічаць да 2020 года.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя