Рагозніцкі крухмальны завод: адкуль крыніцы вытворчага буму?



Як сведчыць Мастоўская раённая статыстыка, за дзевяць месяцаў бягучага года Рагозніцкі крухмальны завод выпусціў прадукцыі на 430% адносна адпаведнага перыяда мінулага года. Лічбы рэальныя, але ў чым прычыны такога фантастычнага росту вытвочасці прадукцыію.

003

Вытворчасць крухмалу на Мастоўшчыне паўстала сто гадоў назад у 1914 годзе з пабудовай у вёсцы Вялікая Рагозніца завода па перапрацоўцы бульбы. У 2011 годзе закончылася яго мадэрнізацыя. Дакладней, побач з Мастамі ў вёсцы Ляда збудаваны новы завод. На ім было ўстаноўлена абсталяванне шведскай фірмы “Ларсан”. Праектныя магутнаці даюць магчымасць перапрацоўваць 350 тон бульбы ў дзень. За год завод можа вырабляць 5600 тон крухмалу. Старое прадпрыемства таксама не зачынена. Тут праведзена мадэрнізацыя і ўстаноўлена новая тэхналагічная лінія па выпуску мадэфікаванага крухмалу той жа шведскай фірмы. Адметнасць гэтай лініі яшчэ ў тым, шо яна можа пераключацца на выпуск крухмалу з кукурузы.

Прадукцыя маркі “Крухмалыч” ужо стала вядомай у свеце. У гэтым годзе наладжаны пастаўкі крухмалу ў Кітай. Мадэфікаваны крухмал мае ўзровень сусветнай якасці і ён паспяхова асвойвае рынкі Заходняй Еўропы.

Аднак такі незвычайны рост выпуску прадукцыі не толькі ў пашырэнні рынкаў збыту, а ў колькасці сыравіны.  Звычайна вытворчасць крухмалу, як і цукру, сезонная. Аднак эканамчная сітуацыя склалася так, што завод змог назапасіць бульбы для яе бесперастаннай круглагадовай апрацоўкі, чым напоўніцу загрузіць вытворчыя магутнасці.

Наша бульба была запатрабавана ў Расеі. Яе фурамі закуплялі прадстаўнікі расейскага дробнага бізнеса, як у летня-асенні сезон, такі і вясною. Закупялі ў калгасах, фермерскіх гаспадаках, сялян.

У сувязі з абвалам расейскага рубля напярэдадні новага года расіянам стала эканамічна не выгадна закупляці ў Беларусі бульбу, паколькі яе дастаўка стала абыходзіцца дорага, а кошт яе застаўся такім жа. Незапатрабаванай засталася яна і ў вяскоўцаў, паколькі ў сувязі з афрыканскаю чумою пагалоўе свіней было знішчана, а бульба служыла іх асноўным кормам. Як патлумачыў адзін са спецыялістаў прадпрыемства, з гэтай нагоды завод займеў магчымасць папоўніць увесну запасы сыравіны  і напоўніцу скарыстаў вытворчыя магчымасці.

Язэп Палубятка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота rkz-krahmal.by