Расея абвяшчае вайну яблыкам і грыбам з Беларусі



Рассельгаснагляд з 23 снежня будзе прапускаць беларускія яблыкі і шампіньёны толькі пры наяўнасці ў фітасанітарных сертыфікатах інфармацыі пра месцы вытворчасці і захоўвання такой прадукцыі ў Беларусі, гаворыцца ў паведамленні расейскага ведамства.

«У сувязі са значным павелічэннем паставак на тэрыторыю РФ падкаранціннай прадукцыі (яблыкі і шампіньёны) з Беларуссю, паходжаннем Беларуссю, з 23 сьнежня 2015 г. будзе прымаць вышэйпаказаную прадукцыю пры наяўнасці ў фітасанітарных сертыфікатах інфармацыі аб месцах вытворчасці і захоўвання такой прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Такія дзеянні ўведзеныя з мэтай недапушчэння ўвозу на тэрыторыю РФ прадукцыі, якая патрапіла пад дзеянне зваротных эканамічных мер.

Паводле: Наша Ніва