Расея будуе паромы, каб не залежаць ад тарыфаў Белчыгункі (абноўлена)



Будаўніцтва і запуск трох новых паромаў, якія звяжуць Калінінградскую вобласць ды астатнюю тэрыторыю Расеі, павінна зняць залежнасць рэгіёну ад тарыфнай палітыкі чыгунак Літвы і Беларусі. Пра гэта піша расейская газета „Коммерсант”. З 2006 году на лініі Усць-Луга – Балтыйск дзейнічаюць два паромы, якія хутка будуць спісаныя. На змену ім плануюць запусціць тры новыя. 

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка мяркуе, што гэта ніякім чынам не адаб’ецца на беларускай эканоміцы:

– Беларусь ужо пачынае думаць, што чыгунка ім будзе прыносіць прыбыткі. Прыбыткі Беларусі будуць прыносіць бліжэйшыя 20 гадоў – праграмаванне, а таксама робататэхніка. Якія там грошы можна зарабіць за кошт транзіта? Гэта псіхалогія чыноўнікаў, якія прыкіпелі адным месцам да крэслаў. Няхай Расея робіць усё што заўгодна. Калінінград – гэта яе водчына. Яны не хочуць звязвацца ні з літоўцамі, ні з кем іншым. 

Нядаўна суд Еўразійскага эканамічнага саюзу ўсталяваў, што Беларусь ня ў поўным аб’ёме выконвае палажэнні Дамовы пра ЕАЭС у плане забеспячэння свабоды руху тавараў і функцыянавання Мытнага саюзу. Падставай для разгляду ў судзе сталі дзеянні беларускай мытні, якая ў канцы 2014 — пачатку 2015 гадоў арыштавала і рэалізавала бытавую тэхніку, якая належала расейскім кампаніям і перевозілася аўтамабільным транспартам з тэрыторыі Калінінградскай вобласці ў іншыя рэгіёны Расеі.

***

Расея пабудуе тры новыя паромы, каб не залежаць ад тарыфаў Белчыгункі. Паромы звяжуць Калінінградскую вобласць і астатнюю тэрыторыю Расеі.

Рашэнне пра будаўніцтва трох новых паромаў было прынята вясной 2016 года. З’яўленне новых судоў павінна забяспечыць транспартную бяспеку Калінінградскай вобласці і зняць залежнасць рэгіёну ад тарыфнай палітыкі чыгунак Літвы і Беларусі,  паведамляе kommersant.ru.

Агульны кошт трох паромаў ацэньваецца ў 11 млрд руб. Пачаць будаўніцтва збіраюцца ў 2017 годзе. 

Па словах экспертаў, гэта стратэгічны праект. Транспартнай і энергетычнай бяспецы Калінінградчыны ва ўмовах пагаршэння адносін з краінамі Еўропы надаецца усё большая ўвага. Прычым, без дзяржпадтрымкі акупнасць новых паромаў будзе недасягальнай.

Фота РиаНовости