Расея перакрыла газ Украіне



Кіраўнік «Газпраму» Аляксей Мілер абвясціў пра спыненне паставак расейскага газу на Украіну да паступлення новых плацяжоў.

Паводле яго словаў, «Нафтагаз Украіны» выбраў раней прадаплочаныя аб’ёмы газу. Новай перадаплаты ад украінскай кампаніі не паступала. Пазаўчора старшыня «Нафтагазу Украіны» Андрэй Кобалеў заявіў, што Украіна не баіцца адключэння газу. Патрэбы ў газе Украіна можа забяспечыць з еўрапейскага напрамку. Колькасці газу ў падземных сховішчах Украіны дастатковая, каб пакуль не закупляць яго ў Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота AFP/Scanpix