Расея вярнула Беларусі некалькі дзясяткаў тон малочнай прадукцыі



Расея вярнула Беларусі 40 тон масла, 5,5 тонаў сыру і чатыры тоны малака. Па выніках вэтэрынарнага кантролю Расея не пусціла на сваю тэрыторыю прадукцыю Рагачоўскага, Глыбоцкага, Лепельскага малочна-кансервавых камбінатаў і менскага «Малочнага гасцінца». Афіцыйная прычына – антысанітарны стан транспартных сродкаў, якія перавозілі харчовую прадукцыю, грубыя парушэнні ў афармленні ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь суправаджальных дакументаў, а таксама ўвоз прадукцыі па несапраўднай дэкларацыі аб адпаведнасці, — паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду.