Рэзкага павелічэння платных дарог у Беларусі не будзе



Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак паабяцаў, што рэзкага павелічэння колькасці платных дарог у Беларусі не будзе.

„Ёсць сітуацыі, калі мы доўга рэканструюем дарогу, прыводзім яе ў парадак. Тады яна становіцца платнай. Нейкіх рэзкіх рашэнняў не будзе. На сённяшні дзень працэс досыць павольны”, – адзначыў Анатоль Сівак на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Ён падкрэсліў, што рэалізацыя першых інвестпраектаў па збіранні платы за праезд па асобных аўтамабільных дарогах сябе апраўдала.

„Мы выдаткавалі грошы, яны акупіліся год таму. На сённяшні дзень яны прыносяць у бюджэт чысты прыбытак”, – растлумачыў міністр.

ej.by