„РусНефть” Міхаіла Гуцарыева плануе развіваць сетку АЗС у Беларусі



Нафтавая кампанія „РусНефть” плануе развіваць уласную сетку АЗС не толькі ў Расеі, але і ў Беларусі, паведаміў старшыня савета дырэктараў ААТ „НК „РусНефть” асноўны акцыянер кампаніі Міхаіл Гуцарыеў у эфіры тэлеканала „Россия 24”.

„Сёння мы не маем рознічнай сеткі. Але ў сувязі з мадэрнізацыяй Орскага НПЗ, калі мы даможамся глыбіні перапрацоўкі 90%, калі нашы бензіны будуць адпавядаць сусветнаму стандарту, то мы пачнем актыўна развіваць сетку не толькі тут, але і ў Беларусі, і ў іншых рэгіёнах”, — сказаў Гуцэрыеў.

У прыватнасці, паводле яго слоў, „РусНефть” мае намер удзельнічаць у конкурсах на прыватызацыю АЗС у Беларусі.

„У Беларусі найбліжэйшым часам чакаецца некалькі конкурсаў, дзяржава будзе прадаваць запраўкі, наколькі мы маем інфармацыю”, — адзначыў Гуцарыеў.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб продажы больш як 50 АЗС ужо ў снежні.

„Будзем удзельнічаць у конкурсах і, думаю, выйграем. Я цяпер не ведаю ўмоў, але мы гатовыя плаціць больш за іншых, аднак не настолькі, каб гэта акуплялася больш як пяць гадоў”, — падкрэсліў расійскі бізнесмен.

belapan.by