Саўмін павялічыў базавую велічыню



Пастановай ад 18 снежня № 1059 Савет міністраў павялічыў базавую велічыню са 180 тыс. да 210 тыс. рублёў. Дакумент, апублікаваны на сайце ўрада, набывае моц 1 студзеня 2016 года.

bazavaja-1812

Базавая велічыня была ўведзеная 1 сакавіка 2002 года, яна прымяняецца для вылічэння цэлага шэрагу паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносінаў, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Першая базавая велічыня была ўстаноўленая ў 10 тыс. рублёў. Амаль за 14 гадоў, з улікам яе змены з 1 студзеня 2016 года, яна павялічвалася 17 разоў. З 1 верасня па 30 лістапада 2002 года яна складала 11,1 тыс. рублёў, з 1 снежня 2002 года па 28 лютага 2003 года — 12 тыс., з 1 сакавіка па 30 красавіка 2003 года — 13,3 тыс., з 1 мая па 31 жніўня 2003 года — 14 тыс., з 1 верасня па 30 лістапада 2003 года — 16,5 тыс., з 1 снежня 2003 года па 31 сакавіка 2004 года — 17,5 тыс., з 1 красавіка па 31 кастрычніка 2004 года — 19 тыс., з 1 лістапада 2004 года па 31 сакавіка 2005 года — 24 тыс., з 1 красавіка па 30 верасня 2005 года — 25,5 тыс., з 1 кастрычніка 2005 года па 28 лютага 2006 года — 29 тыс., з 1 сакавіка 2006 года па 30 лістапада 2007 года — 31 тыс., з 1 снежня 2007 года па 31 сакавіка 2012 года — 35 тыс., з 1 красавіка 2012 года па 30 верасня 2013 года — 100 тыс., з 1 кастрычніка 2013 года па 31 сакавіка 2014 года — 130 тыс., з 1 красавіка па 31 снежня 2014 года — 150 тыс., з 1 студзеня 2015 года — 180 тыс.

belapan.by