Берасцейцы – пра падвышэнне камуналкі



Берасцейская вобласць можа раней за астатнія беларускія рэгіёны выйсці на поўнае пакрыццё выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік камунальнай службы вобласці Аляксандр Марозаў. Чыноўнік сцвярджае, што летась берасцейцы пакрывалі толькі каля 30-ці працэнтаў рэальнага кошту паслугаў, а ў канцы гэтага года будуць пакрываць каля паловы.

Апытаныя на цэнтральных вуліцах жыхары Берасця распавялі пра тое, як яны ставяцца да росту камуналкі:

– Няма грошай, таму няма чым плаціць. Крызіс.

– Для нас гэта непасільна, асабліва за нашыя пенсіі і заробкі бюджэтнікаў ды ўлічваючы, колькі зараз беспрацоўных.

Паводле афіцыйных звестак, на Берасцейшчыне жыхары кампенсуюць цалкам выдаткі на вываз смецця, на 70 працэнтаў – тэхнічнае абслугоўванне ліфту, на 40 працэнтаў – выдаткі жыллёвага фонду, халодная вада – на 20 працэнтаў, каналізацыя – 17 і цеплавая энергія – ад 10 да 12 працэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

naviny.by