Што губляем, а што знаходзім…



Эканаміст Леў Марголін распавядае, якім чынам сітуацыя ва Украіне і санкцыі на ўвоз у Расею заходніх прадуктаў харчавання адбіваецца на беларускай эканоміцы.

Леў Марголін: Наколькі мне вядома, галоўнымі артыкуламі беларускага экспарту ва Украіну былі нафтапрадуктвы. У мяне няма дакладных лічбаў, як зараз складваецца сітуацыя з гэтым, але не думаю, што гэты накірунак экспарту нашмат паменшыўся. Іншая справа, што, калі Україна губляе аб’ёмы свайго валавага прадукту, то гэта адбіваецца і на знешнім гандлі. Скарачаецца попыт украінскіх прадпрыемстваў, і ў гэтым годзе яны чакаюць ад 8 да 10 адсоткаў падзення УВП. Таму я думаю, што прыкладна столькі ж будзе губляць і беларускі знешні гандаль. Пры гэтым не толькі экспарт, але і імпарт. Праўда, ёсць яшчэ такі артыкул знешняга гандлю, як імпарт фізічнымі асобамі. Вось тут ён ніяк не зменшыцца, а будзе толькі нарастаць. Беларусы, як ездзілі ва Украіну, так і будуць ездзіць, бо там нашмат усё танней.

РР: Еўропа працягнула санкцыі ў адносінах да Расеі, Масква таксама пакінула свае забароны на еўрапейскія прадукты харчавання. Беларускі бок выкарыстоўвае гэты момант?

Леў Марголін: Калі глядзець на афіцыйныя дадзеныя, то Беларусь і Еўразвяз амаль не канкурыруюць у пастаўках прадуктаў харчавання на расейскі рынак. Іншая справа, што гэтая забарона, якая дзейнічала ў адносінах да Еўразвязу, дазваляе беларусам прасоўваць “шэры” гандаль, калі еўрапейскія тавары пастаўляюцца ў Расею пад выглядам беларускіх пасля мінімальнай апрацоўкі. Вось гэта для Беларусі спрыяльны фактар. Хоць і не думаю, што ён вельмі лёсавызначальны для беларускай эканомікі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя