Што з «Франдэсай» пасля арышту дырэктара?



Па паведамленні старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, беларуская кампанія па вырабе пестыцыдаў «Франдэса», вытворчая частка якой знаходзіцца  у Бярозе, вывела з Беларусі праз афшор каля $45 млн. даляраў. Арыштаваныя генеральны дырэктар фірмы і два заснавальнікі.

Яны знаходзяцца ў галаўным офісе ў Менску, паведаміў дырэктар “Франдэсы” у Бярозе Яўген Паўлюковіч:

— Нас не правяраюць, мы працуем у агульным рэжыме: выпускаем прадукцыю, рэвізуем прадукцыю. Ёсць пытанні дэбіторскай запазычанасці і пытанні з разлікамі, але мы працуем. Заробак нам выплачваюць, па 8—9 мільёнаў штомесяц і своечасова.  

Былы работнік тэхнічнай службы «Франдэсы» Ігар Меншыкаў лічыць цяперашні павальны наступ на бізнес з’явай вельмі небяспечнай:

— Калі тут дзяржава падтрымлівае і ёсць нейкі пэўна рынак збыту я ня ведаю як усё гэта адбываецца і дзеля чаго гэта робіцца, я толькі разумею адно, што пасля такіх вось выпадкаў з буйным бізнесам наўрад ці замежных буйны капітал будзе ахвотны сюды прыйсці.  

На «Франдэсе» працуюць 110 чалавек. Нягледзячы на шкодную вытворчасць, яны даражаць працоўным месцам і спадзяюцца, што не страцяць працу.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза