Скарачаецца колькасць арганізацый малога і сярэдняга бізнесу



На Беларусі скарачаецца колькасць арганізацый малога і сярэдняга бізнэсу.

Паводле дадзеных Міністэрства падаткаў, у параўнанні з мінулым годам такіх плацельшчыкаў паменела амаль на 11 тысяч.

Прыкладам, толькі лічба  мікраарганізацый  зменшылася больш як на тысячу. Аднак, адмоўная тэндэнцыя ніякім чынам не паўплывала на сумы падаткаў, якія плацяць прадстаўнікі прыватнага бізнесу.

Як зазначае старшыня Гарадзенскай абласной падатковай інспекцыі Лідзія Сямашка, у Беларусі на падатковыя сумы ўплывае не колькасць падаткаплацельшчыкаў, а планавыя паказчыкі, якія з кожным годам узрастаюць:

– Сёння бачым высокія тэмпы паступленняў па рэспубліканскім бюджэце, яны складаюць амаль 112%. І практычна ўжо выкананы кансалідаваны бюджэт. Суб’екты выканаюць свае абавязальніцтвы па падатках, і   будзе забяспечаная прыбытковая частка бюджэта.

Суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Беларусі фармуюць бюджэт краіны ў памеры, які складае  амаль 30%. За бягучы год яны папоўнілі дзяржаўную казну на суму, якая перавышае два мільярды даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота finance.tut.by