Скараціўся экспарт турыстычных паслугаў



На Гарадзеншчыне істотна скараціўся экспарт турыстычных паслугаў. У параўнанні з мінулым годам лічбы паменелі больш як на чвэрць – з пяці мільёнаў даляраў да трох мільёнаў сяміста.

Як зазначае старшыня грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна-спартыўны саюз” Сяргей Каляда, у галіне экспарта турыстычных паслугаў іншаземцаў варта прыцягваць іншымі прапановамі:

– Санаторыі сваю «столь» выбралі, цяпер трэба рухацца далей. З’явіцца добры прадукт за добры кошт, не маю на ўвазе вялікі кошт, а менавіта кошт – які адпавядае попыту, які людзі гатовыя заплаціць. Такія правілы бізнеса: калі я гатовы заплаціць, я заплачу. І тады можна выходзіць далей.

Незадавальняючы стан экспарту турыстычных паслугаў на Гарадзеншчыне не ў апошнюю чаргу абумоўлены і колькасцю фірмаў, дзейнасць якіх накіравана на экспарт адпаведных паслугаў. У Прынёманскім рэгіёне такіх суб’ектаў гаспадарання налічваецца толькі дзевяць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота t-styl.info