Скончыўся тэрмін рэалізацыі рэшткаў тавараў ІП



У Беларусі скончыўся тэрмін рэалізацыі рэшткаў тавараў ІП. Цяпер прадпрымальнікі могуць рэалізоўваць прадукцыю лёгкай прамысловасці, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі.

У 2014-м годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 222, па якім на кожную ўвезеную партыю тавару павінен быць суправаджальны дакумент – сертыфікат якасці – і выплачаны ПДВ у памеры 20% ад кошту тавару. Раней сертыфікаты не патрабаваліся.

З 1-га студзеня рэшткі тавару нельга ня толькі прадаць, але і бязвыплатна перадаць каму-небудзь, а таксама ўнесці ў якасці ўкладу ў статутны фонд унітарнага прадпрыемства. Многія іпэшнікі не згодныя з такім рашэннем уладаў. Большасць прадпрымальнікаў з 1-га студзеня сышлі ў адпачынак.

Беларускае Радыё Рацыя