Стратны ваўкавыскі завод прададуць туркам



Рабочая паездка Аляксандра Лукашэнкі на Ваўкавышчыну.

Лукашэнка дазволіў турэцкаму інвестару набыць стратны Ваўкавыскі завод кровельных і будаўніча-аддзелачных машын. Умовы продажу – растэрміноўка на пяць гадоў і навядзенне ідэальнага парадку на працягу двух гадоў – перадае БелТА. На гэты час завод КСОМ знаходзіцца ў плачэўным стане.

Адзначым, што наведванне гэтага праблемнага прадпрыемства пачаткова не было прадугледжана праграмай рабочай паездкі. Лукашэнка вырашыў наведаць яго адразу пасля нарады ў Ваўкавыскім раённым выканаўчым камітэце.