Супрацоўнік банка: Наўрад ці які тлушч знойдуць у айчынных банках



“Зняць тлушч з банкаў” і наладзіць экспарт прадукцыі. Гэтага запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка ў час нарады ў пытаннях развіцця краіны. Але ў банках няма “ніякага тлушчу”, і няма чаго здымаць, можа Лукашэнка дрэнна паінфармаваны?” – каментуе супрацоўнік аднаго з дзяржаўных банкаў:

– Зараз пачнуцца разборкі: колькі ў нас сярэдняя заработная плата. Напэўна па статыстыцы за кошт высокіх заробкаў начальнікаў у Менску, нават сярэдніх банкаўскіх клеркаў у сталіцы, па краіне яна будзе выглядаць не самай маленькай у параўнанні з другімі. Але, я думаю, гэта нічога не вырашыць. Банкі зараз далёка не „ў тлушчы”. Калі прадпрыемствы ў краіне „загібаюцца” – пераходзяць на тродзёнку, чатырохдзёнку, сур’ёзныя праблемы выплаціць заробкі, то як могуць банкі жыць прыпеваючы.

Наш суразмоўца лічыць, што абвінавачванне банкаў у сыходзе валюты за мяжу таксама не мае рацыі. Банкі сваёй валютай даражаць,  а валюту за мяжу пералічваюць на ўсемагчымыя мерапрыемствы суб’екты гаспадарання ды дзяржаўныя структуры.

Беларускае Радыё Рацыя