Tax Free па-беларуску



Замежнікі ў Беларусі набылі па сістэме Tax Free тавараў на 13 мільярдаў. Грамадзяне з 82-х краін свету набылі тавараў на 13 мільярдаў рублёў, усяго яны аформілі амаль тры тысячы чэкаў Tax Free. Такія лічбы агучыла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч. Атрымоўваецца, сярэдні кошт адной пакупкі склаў чатыры з паловай мільёна рублёў.

Чэкі Tax Free ў Беларусі можна аформіць у амаль 300-х аб’ектах гандлю. Сістэма пачала дзейнічаць роўна два гады таму — у ліпені 2013-га. Але ў сталічным ГУМе яе запусцілі толькі з 1-га кастрычніка таго ж году. Сістэма Tax Free у Беларусі не распаўсюджваецца на грамадзян Мытнага саюза.

Беларускае Радыё Рацыя