Цэны на купленае ў Беларусі дызпаліва ва Украіне меншыя за ўнутрыбеларускія



Украінскі паліўны рынак – ці не найбуйнейшы спажывец расейскага дызельнага паліва, якое пастаўляюць ва Украіну беларускія аператары. У выніку цэны на салярку ва Украіне знізіліся ў параўнанні з беларускімі, а ў некаторых паліўных аператараў нават сталі нават таннейшымі, чым у нашай краіне.

Сёлета Украіна экспартавала дызельнае паліва пераважна беларускай, літоўскай і грэцкай вытворчасці, прытым рынкавы кошт за тону вагаўся ад 17 600 да 17 800 грыўняў. Пры гэтым непасрэдны экспарт дызельнага паліва з Расейскай Федэрацыі ва Украіну быў забаронены праз антыўкраінскія санкцыі, прынятыя ў Крамлі.

Беларускія трэйдэры маюць права не толькі купляць расейскую салярку ў якіх любых колькасцях, але і не сплачваць за яе мыта. Беларускі паліўны рынак перанасычаны, і таму куды выгадней перапрадаваць тую салярку ў суседнюю Украіну, прытым рынкавы кошт у 17300 грыўняў за тону ўсё адно дае паліўным трэйдэрам неблагія дывідэнты.

Прытым частка расейскага дызпаліва прадаецца ва Украіне пад выглядам беларускага.

Гэта вельмі нагадвае сітуацыю з расейскай забаронай еўрапейскіх прадуктаў, калі беларускія экспарцёры прадаюць у Расеі тую ж польскую садавіну пад выглядам беларускай. Толькі цяпер у якасці імпарцёра выступае Украіна, а беларускі бок па-ранейшаму застаецца гандлёвым пасярэднікам.

 Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя