Ці паўплывае сірыйскі канфлікт на валютны рынак?



Старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб распавядае пра тое, ці можа канфлікт у Сірыі аказаць уплыў на валютны рынак у Беларусі.

Вадзім Іосуб

Вадзім Іосуб: Калі зыходзіць з таго, як зараз развіваецца сітуацыя ў Сірыі, пакуль нейкага прамога ўплыву на беларускі рынак я не бачу. Тэарэтычна магла б быць сувязь праз расейскую эканоміку і курс расейскага рубля, бо Расея прымае непасрэдны ўдзел у канфлікце. Ізноў-такі тэарэтычна можна дапусціць нейкія сутычкі паміж Расеяй і іншымі ўдзельнікамі крызіснай кааліцыі, якія могуць паўплываць на рынак нашага усходняга суседа. А значыцца – і на беларускі.

РР: Ці скажацца канфлікт на коштах на нафту?

Вадзім Іосуб: Праз тыя раёны, дзе ёсць нейкія баявыя сутычкі, не ідуць важныя нафта- і газаправоды, таму тут таксама не чакаецца моцнага ўплыву на рынак нафты і газу.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя