Ці спрыяюць правы чалавека эканамічнаму росту?



Гэтае пытанне абмеркавалі ў Менску беларускія і дацкія адмыслоўцы. Прагучала шмат аргументаў “за” і “супраць”. Гаворыць кіраўнік дэпартаменту даследванняў у Інстытуце правоў чалавека Даніі Ханс-Ота Сана:

– Забеспячэнне грамадзянскіх і палітычных правоў можа быць лагічым крокам ва ўмацаванні прававой дзяржавы. Гэта нашая гіпотэза.

Аналітык Ліберальнага клуба Вадзім Мажэйка зазначае, што рост эканомікі ў прынцыпе магчымы без забеспячэння правоў чалавека. Гэта даказваюць прыклады Сінгапура альбо Грузіі. Аднак…

– Эканамічны рост, нават можа пабудаваны на пачатку не на самым дэмакратычным нейкім бэк-граўндзе, ён можа ў будучыні сфармаваць тую аснову, якая патрэбная для развіцця правоў чалавека і будаўніцтва ўстойлівай грамадзенскай супольнасці.  

Медыя-экспэрт Паўлюк Быкоўскі лічыць, што наўпроставых доказаў сувязі паміж правамі чалавека і эканамічным ростам няма. Але на прыкладзе Кітая відавочна: калі ў краіне ёсць абмежаванні ў палітычнай галіне, то і ў эканоміцы таксама выбудоўваюцца бар’еры.

Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя