У Баранавічах адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў



Баранавіцкія прадпрымальнікі а 11-й гадзіне правялі стыхійны мітынг каля гарадскога выканаўчага камітэта.

22 студзеня чыноўнікі гарадской вертыкалі па тэлефоне запрасілі на сённяшнюю сустрэчу толькі прадпрымальніка Міколу Чарнавуса. Але разам з ім прыйшлі 300 прадпрымальнікаў з розных рынкаў Баранавічаў. Да іх выйшаў начальнік эканамічнага аддзела Дзяніс Гарноўскі, кажа Мікола Чарнавус:

– Ён не чакаў, што прыйдзе 300 чалавек. Ён сказаў: “Дык я ж толькі Чарнавуса запрашаў”. Уручыў ён нам петыцыю падрыхтаваную – на пяць аркушаў. Мы яе праўда і не чыталі – няма калі ім было чытаць, а канкрэтна сказалі, каб падрыхтавалі ліст на імя прэзідэнта, каб адмянілі 222 указ і перагледзелі арэндрую плату.

Паводле Чарнавуса, патрабаванне арэнднай платы тычыцца студзеня, калі прадпрымальнікі не працуюць, а з іх патрабуюць аплаціць месцы на рынку. Чыноўнік у сваю чаргу абвясціў, што сход прадпрымальнікаў адбудзецца не 26-га, як планавалася спачатку, а 25-га студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя