У Баранавічах запланаваны пікет супраць збяднення людзей



Баранавіцкі актывіст прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык падаў заяву на пікет ў мясцовы гарадскі выканаўчы камітэт.

Рыгор Грык просіць у чыноўнікаў дазволу на пікет з нагоды збяднення людзей:

– У нас шмат стратных прадпрыемстваў, якія адпраўляюць працоўных у адпачынак за свой кошт, бо заказаў няма, а склады заваленыя прадукцыяй. 

Паводле Рыгора Грыка, пікет запланаваны на 22-га жніўня. Мяркаваная колькасць удзельнікаў – пяць чалавек. Дамова заключана толькі з бальніцай, пікет ахоўваць будуць самастойна і прыбіраць таксама.

Беларускае Радыё Рацыя