У Беларусі адменена абавязковая сертыфікацыя паслуг СТА



У Беларусі адменена абавязковая сертыфікацыя асобных бытавых паслуг, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства гандлю Алена Маліноўская.

СТА

Мова ідзе пра паслугі цырульняў, а таксама паслугі хімчысткі, рамонту і тэхабслугоўвання бытавой радыёэлектроннай апаратуры, электрабытавых машын і прыбораў, транспартных сродкаў.

Па словах Алены Маліноўскай, з 1 студзеня 2016 абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці падлягаюць толькі аб’екты ацэнкі адпаведнасці, у дачыненні да якіх устаноўлены патрабаванні тэхнічных рэгламентаў. У цяперашні час у Беларусі тэхнічныя рэгламенты на вышэйпералічаныя віды бытавых паслуг адсутнічаюць.

Разам з тым, гэта не адмяняе дзеянне цэлага шэрагу нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных, якія рэгулююць дзейнасць суб’ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі.

Так, адносіны паміж выканаўцамі і спажыўцамі ў сферы бытавога абслугоўвання рэгулююцца Правіламі бытавога абслугоўвання спажыўцоў, якія ў тым ліку вызначаюць асаблівасці аказання паслуг па хімічнай чыстцы, цырульняў, рамонце электрабытавых тавараў, тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту транспартных сродкаў.

Таксама на дадзеныя віды паслуг распаўсюджваецца дзеянне тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якімі ўстанаўліваюцца тэхнічныя патрабаванні да аказання бытавых паслуг, патрабаванні бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя.

belta.by