У Беларусі хочуць адмяніць прывязку тарыфаў і коштаў да даляра



Дакладныя тэрміны пераразліку Нацбанк пакуль не ўдакладняе.

Нацыянальны банк сумесна з дзяржаўнымі органамі працягвае працу па ліквідацыі практыкі фармавання тарыфаў і намініравання плацяжоў у замежнай валюце, паведамляе БелТА.

„Паступова будуць прадпрымацца крокі па адмове ад прывязкі да даляра ЗША або еўра пры вызначэнні цэн, ставак па арэнднай плаце, мытных пошлін і іншых плацяжоў”, – адзначылі ў Нацбанку.