У Беларусі пачнуць зборку аўтамабіляў Cadillac Escalade і Chevrolet Tahoe



General Motors і беларускае прадпрыемства «Юнісон» заключылі пагадненне аб буйнавузлавой зборцы Cadillac Escalade і Chevrolet Tahoe, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-службу кампаніі GM.

«На заводзе „Юнісон“ усталяваная сучасная вытворчая лінія для зборкі мадэляў Cadillac і Chevrolet, а персанал падрыхтаваны і навучаны ў адпаведнасці з прынцыпамі арганізацыі вытворчасці і кантролю якасці, прынятымі на ўсіх заводах GM», — падкрэслілі прадстаўнікі прэс-службы.

Прадукцыя, выпушчаная пад Менскам, у асноўным будзе пастаўляецца на расейскі рынак.

У Беларусі будуць зьбіраць аўтамабілі чацвёртага пакалення Cadillac Escalade ў двух мадыфікацыях: у рэгулярнай версіі і з павялічанай колавай базай. За рэгулярную векрсію давядзецца заплаціць 76 тыс. даляраў, машына з павялічанай колавай базай абыдзецца прыкладна ў 80 тыс. даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя