У Беларусі павялічана цана на звадкаваны газ у балонах для насельніцтва



Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 23 лютага 2017 года нумар 14 павялічана цана на звадкаваны газ, што рэалізуецца насельніцтву ў балонах. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

У адпаведнасці з дакументам цана на газ звадкаваны для запраўкі газавых балонаў аб’ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг), што рэалізуецца насельніцтву, устаноўлена ў памеры Br1 за 1 кг. Цяпер кошт 1 кг газу звадкаванага складае 65 капеек.

Пастанова ўступіла ў сілу 4 сакавіка 2017 года.

belapan.by