У Беларусі попыт на працоўную сілу скараціўся да мінімуму



На фоне росту беспрацоўя попыт на працоўную сілу ў Беларусі дасягнуў мінімальнага за апошнія 10 гадоў паказчыка. Пра гэта сведчаць звесткі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Цяперашні попыт на працоўную сілу — самы нізкі з 2004 года. На 1 снежня ў Беларусі колькасць беспрацоўных, якія знаходзяцца на ўліку, перавысіла 43 тыс. чалавек. Для параўнання: у канцы 2014 года гэты паказчык быў на ўзроўні 24 тысячаў.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, сёння ў Беларусі максімальная з 2007 года колькасць беспрацоўных. Эксперты адзначаюць, што зніжэнне колькасці вакансій і рост беспрацоўя сталі вынікам эканамічнага спаду, які назіраўся ў Беларусі летась.