У Беларусі стала меней інтэрнэт-крамаў



Колькасьць інтэрнэт-кармаў у Беларусі рэзка зменшылася.

Міністэрства гандлю называе лічбу ў 10 923 інтэрнэт-крамаў, хоць яшчэ увосень іх было 17 000. Сітуацыю тлумачыць Віялета Бразоўская, якая кіруе ўпраўленнем арганізацыі гандлю і паслугаў:

— Гэта кажа пра тое, што база гандлёвага рэестру працягвае працаваць і тыя суб’екты, якія не адпавядаюць заканадаўству папросту не праходзяць па базе гандлёвага рэестру. Таму, гэтыя лічба: з улікам аптымізацыі звестак гандлёвага рэестра складае 10 923.

Разам з тым, колькасць, да прыкладу, гандлёвых цэнтраў у краіне павялічылася за год больш чым на 100 адзінак. Усяго гандлёвых цэнтраў у Беларусі цяпер больш за паўтысячы.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя