У Беларусі паболела сем’яў за рысай беднасці



У Беларусі вырасла колькасць малазабяспечаных сем’яў. Так, у 3 квартале гэтага года за мяжой беднасці апынуліся амаль 158,8 тыс. хатніх гаспадарак. Для параўнання: у папярэднім квартале ў 151,1 тыс. сем’яў штомесячны даход не перавышаў бюджэт пражытковага мінімуму – нацыянальную рысу беднасці.

nishcheta_belarus_2012_reuters_rtr2x6xk

У 3 квартале за мяжой беднасці апынуліся 4,1% ад агульнай колькасці хатніх гаспадарак (гэта на 0,2 працэнтных пунктаў больш, чым у красавіку-чэрвені), паведамляе Белстат. Штомесячны даход гэтых сем’яў не перавышаў бюджэт пражытковага мінімуму. Нагадаем, па дадзеных перапісу насельніцтва ў 2009 годзе, у Беларусі пражывала 3 мільёны 873 тысячы 139 хатніх гаспадарак.

Часцей за ўсё за мяжой беднасці па-ранейшаму знаходзяцца сем’і з дзецьмі да 18 гадоў – 8,4% ад агульнай колькасці хатніх гаспадарак гэтай катэгорыі. У 2 квартале іх было 8,2%.

maloobespechennost_3_kvartal

Інфармацыя з сайта Белстата

Сярод бяздзетных сем’яў лік малазабяспечаных вырас да 2,1% ад агульнага ліку гэтай катэгорыі (у красавіку-чэрвені іх было 1,9%). А вось адзінокія беларусы сталі радзей трапляць за рысу беднасці – 1,4% у 3 квартале супраць 1,5% у другім.

Малазабяспечаных хатніх гаспадарак стала больш у 3 квартале ва ўсіх рэгіёнах. Лідзіруюць па іх ліку Гомельская і Берасцейская вобласці – 6% і 5,7% адпаведна. Ніжэй за ўсё гэты паказчык у Менску – 1,1%.

Tut.by

Фота Reuters