У Беларусі заканчваецца інспекцыя Рассельгаснагляду



У Беларусі 12 траўня заканчваецца інспекцыя Рассельгаснагляду, якая правярае перапрацоўчыя прадпрыемствы. Пакуль што расейскія спецыялісты не выказалі „глабальных заўваг” — толькі нязначныя. Пра гэта заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін, паведамляе ria.ru.

Першыя вынікі расійскай праверкі бакі могуць абмеркаваць ужо ў панядзелак.

Раней Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўку жывёлагадоўчай прадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў у Расею. Пасля адной з інспекцыяў санкцыі з двух прадпрыемстваў былі знятыя. Цяпер расійскія спецыялісты правяралі як абмежаваныя ў пастаўках у Расію прадпрыемствы, так і тыя, што пастаўляюць сваю прадукцыю ў Расію — агулам 13 вытворчасцяў. У Мінску спадзяюцца, што пасля інспекцыяў Рассельгаснагляд здыме і астатнія абмежаванні.

Па словах Субоціна, перамовы ў панядзелак пройдуць у Міістэрстве сельскай гаспадаркі Расіі. „Гэта працоўная сустрэча. Мы будзем гаварыць і па вялікай справаздачы па выніках першай інспекцыі, і па другой інспекцыі… Мы абмяркуем не толькі вынікі інспекцыі Рассельгаснагляду, але і іншыя пытанні — напрыклад, балансы, пытанні далейшага супрацоўніцтва”,— патлумачыў беларускі чыноўнік.

euroradio.fm