У Берасці знізілася цікаваць да прапановаў Цэнтру занятасці



Яшчэ ў красавіку гэтага году каля цэнтру стаялі чэргі. У жніўні адміністрацыйны будынак у гадзіну наведвае ня больш за дзясятак чалавек. Яны цікавяцца спецыяльнасцямі і ўзроўнем заробкаў для сябе або для сваіх родных. Людзі распавялі пра тое, чаму яны наведалі Цэнтр занятасці, і якія прапановы атрымалі:

– Пакуль яшчэ здароўе дазваляе, можа быць яшчэ і пайшла куды-небудзь працаваць, бліжэй да дому. Але тут я не знайшла нічога такога. Да пенсіі ў 2 мільёны, яшчэ бы 2 – добра было бы, на лекі, на ўсё патрэбны.

– Я даў абвестку, што патрэбныя 2 чалавекі, а за два дні – 107 чалавек. Праблема вялікая.  Сам працадаўца.

– Я сам цяпер працую, але цікаўлюся, якія заробкі ў розных арганізацыях.

 

 

У сярэднім у Цэнтры занятасці прапаноўваць працы з заробкам ад двух – да пяці мільёнаў беларускіх рублёў. За рэдкім выключэннем можна сустрэць прапановы да сямі мільёнаў рублёў.

Пераважная большасць вакансій – гэта тэхнічныя спецыяльнасці.

Беларускае Радыё Рацыя